«Чорнае золата» ў далонях

Сельское хозяйство

( на здымку — загадчык склада Таццяна Мядзюха)

 

У сельгаспрадпрыемстве імя Маркава азімы рапс рос на плошчы 370 гектараў. Культуру змалацілі і адправілі ў дзяржаўныя засекі 469 тон «чорнага золата».

Такую назву азімаму рапсу далі аграрыі краіны, таму што культура  ў фінансавым плане вельмі прыбытковая. З кожным годам плошчы пад сяўбу «чорнага золата» ў гаспадарках павялічваюцца.

— Азімы рапс сёлета нас парадаваў, — кажа дырэктар КУВСП імя Маркава Юрый Жынгель. — На пачатку ўборкі ён даваў ураджайнасць да 20 цэнтнераў з гектара. Засмучала тое, што рапс трэба было ўбіраць паралельна з азімым ячменем, бо культуры выспяваюць адначасова. Дзякуючы вопыту і старанням камбайнераў, сабраць пашанцавала амаль без страт. Да таго ж у канцы ліпеня сельгаспрадпрыемства набыло новы зернеўборачны камбайн «Палессе» КЗС-1218. Гэта паспрыяла павелічэнню тэмпаў жніва.

Дзяржаўны заказ па здачы рапсу намі цалкам выкананы, хутка прыступім да сяўбы. Трэба закладваць аснову ўраджаю 2026 года.

Сяргей РАЙЧОНАК.