Жыхары і госці Шаркаўшчыны маюць магчымасць наведаць выставу графічных работ, якая мае назву «Моманты». Яе аўтар нарадзілася ў Глыбокім, пасля заканчэння школы вучылася ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў. Абараніла магістарскую дысертацыю па спецыяльнасці «Мастацтвазнаўства».
З 2017 года працуе мастаком у сталічнай майстэрні Wed-Art. Шэсць гадоў назад у Шаркаўшчыне яе карціны экспанаваліся на персанальнай выставе «На скрыжаванні лёсаў». Яўгенія стварае свае работы ў тэхніцы графікі (аловак, пастэль) і акварэлі. Натхненне чэрпае ў шматгранных чалавечых эмоцыях.
На прэзентацыі прысутнічалі родныя, сябры аўтара выставы, протаіерэй Мікалай Войтаў, вучні 11 класа СШ № 1 райцэнтра. Прагучала шмат станоўчых водгукаў аб цудоўных графічных работах маладой мастачкі і пажаданняў далейшых творчых поспехаў.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.

