Дарогу — маладым

Молодежь

Шмат моладзі пасля заканчэння навучальных устаноў прыходзіць на работу ў сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, каб сваёй працай прыносіць карысць роднай зямлі.

У іх ліку і выпускнік Глыбоцкага дзяржаўнага каледжа Максім Барыла (на здымку). Юнак атрымаў пасведчанне трактарыста-машыніста і ўладкаваўся на першае месца працы ў ААТ «Агратэхсэрвіс». Кіраўніцтва гаспадаркі даверыла Максіму трактар «Беларус» МТЗ-1221, на якім ён у час летняга перыяду выконваў транспартныя работы.

Нядаўна сельгаспрадпрыемства набыло новы раскідвальнік удабрэнняў РУ-1000-1. У цяперашні час малады механізатар займаецца ўнясеннем сухіх удабрэнняў пад сяўбу азімых культур.

Сяргей РАЙЧОНАК