Шматлікія турысты, якія ў верасні наведалі музей, з задавальненнем пазнаёміліся з новымі выставамі.
Цікавасць экскурсантаў выклікала выстава да Дня беларускай пісьменнасці “Ад вытокаў да сучаснасці”, якая знаёміць з гісторыяй свята, унёскам Язэпа Драздовіча ў развіццё адукацыі і пісьменнасці, унікальнай літаратурай, прадстаўленай у музеі.
Аматары сучасных тэкстыльных інсталяцый і не толькі з цікавасцю знаёмяцца з творамі “Мастацкага дуэта 121” у складзе Святланы Баранкоўскай і Таццяны Макляцовай. На выставе прадстаўлены габелены, пры стварэнні якіх аўтары выкарысталі, акрамя тэкстылю, паперу з рукапіснымі тэкстамі, газеты, капіравальную паперу, будаўнічую сетку і іншыя матэрыялы.
Трэба адзначыць, што дуэт Святланы Баранкоўскай і Таццяны Макляцовай у 2019 годзе атрымаў Гран-пры на IV трыенале дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў Мінску за тэкстыльны праект “Белы шум”.
Выставы дзейнічаюць да 30 верасня 2025 года.
Все новости музея можно посмотреть тут https://www.facebook.com/germanov.musey

