Аляксандр Кірэй — аграрый са шматгадовым стажам работы

Общество Сельское хозяйство

У сельгаспрадпрыемствах раёна працуе шмат прадстаўнікоў старэйшага пакалення, якія знаходзяцца на заслужаным адпачынку, але не здраджваюць любімай справе і па-ранейшаму шчыруюць на карысць гаспадарак.

Да іх ліку адносіцца механізатар КУВСП імя Маркава Аляксандр Кірэй (на здымку).Чытачам нашай газеты добра вядома імя гэтага чалавека. Як толькі пачынаецца вясенняя пасяўная, мужчына першы выводзіць свой трактар на палеткі. З пачаткам касавіцы Кірэй перасаджваецца за штурвал камбайна «Ягуар-850» і здрабняе травы на корм жывёле. Штогод перадавы механізатар запісвае на свой рахунак сотні гектараў пасеяных плошчаў і тысячы тон здрабнёнай масы.

Нягледзячы на тое, што мужчына ўжо пенсіянер, ён яшчэ поўны сілы і рашучасці прыносіць сваёй сціплай працай карысць роднаму краю. Вось і цяпер Аляксандр займаецца сяўбой азімых зерневых культур, загортвае насенне пшаніцы, каб на будучы год яна зашумела густым калоссем.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.