Паслязаўтра дэлегацыя нашага раёна адправіцца на абласныя «Дажынкі»

Общество Прафсаюзы Сельское хозяйство

Аляксандр Гернат, старшыня Шаркаўшчынскага раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу:

— Наш раён да абласнога свята «Дажынкі» прыйшоў з нядрэннымі вынікамі. Валавы намалот зерневых культур склаў 29066 тон. Кожны аграрый унёс свой важкі ўклад у каравай Прыдзвіння. Сярод сельскагаспадарчых прадпрыемстваў лідарам стала ААТ «Княж», камбайнеры якога намалацілі 5458 тон збожжа, на другой пазіцыі ААТ «Агратэхсэрвіс» — 5340 тон, замыкае тройку перадавых гаспадарак ААТ «Жвіранка» з лічбай 4346 тон.

У раёне 8 камбайнераў і 6 вадзіцеляў, якія па намалочаных і перавезеных тонах зерня пераўзышлі тысячны рубеж.

4 кастрычніка дэлегацыя Шаркаўшчынскага раёна накіруецца ў горад Чашнікі, дзе прыме ўдзел у абласным свяце-кірмашы працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2025».