У гаспадарках раёна працуе рэйдавая група па ахове працы

Ахова працы Прафсаюзы Сельское хозяйство

Захаванне правіл і норм аховы працы з’яўляецца гарантам зберажэння жыцця і здароўя працоўных.

Як гэтыя прапісныя ісціны рэалізуюцца на практыцы — правярае мабільная рэйдавая группа ў складзе галоўнага спецыяліста ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Аляксандра Рудака, старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандра Герната, спецыялістаў раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

Яны сістэматычна ажыццяўляюць выезды ў сельгасарганізацыі раёна, дзе аказваюць практычную і метадычную дапамогу ў забеспячэнні захавання заканадаўства аб ахове працы.

Мабільная рэйдавая група ўжо наведала жывёлагадоўчыя фермы ААТ «Даватарскі», «Княж», КУВСП імя Маркава, дзе азнаёмілася з вядзеннем адпаведнай дакументацыі, забеспячэннем бяспечных умоў працы, санітарна-бытавымі ўмовамі і г. д. Большасць недахопаў, выяўленых падчас рэйдаў, устраняюцца на месцы.

— У тых выпадках, калі парушэнні ліквідаваць адразу немагчыма, кіраўніку накіроўваюцца рэкамендацыі па забеспячэнні патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы з устанаўленнем тэрмінаў устранення недахопаў, — растлумачыў Аляксандр Рудак. — Усе рэкамендацыі ў абавязковым парадку выконваюцца. Рэйдавыя выезды будуць праходзіць і далей.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота прадастаўлена райкамам прафсаюза работнікаў АПК.