Акцыя «Ад усёй душы» прайшла ў Лужкаўскай бальніцы сястрынскага догляду

Здоровье Общество

Дабрачынная акцыя «Ад усёй душы» завітала ў Лужкаўскую бальніцу сястрынскага догляду.

Намеснік старшыні райвыканкама Юрый Васілеўскі і галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы Крысціна Чарняўская прыехалі да пацыентаў сельскай установы аховы здароўя.

Разам з Дзедам Марозам і Снягурачкай яны падарылі салодкія пачастункі, сродкі асабістай гігіены, пацікавіліся станам здароўя пражываючых тут састарэлых грамадзян, пажадалі здароўя і жыццёвай вытрымкі, павіншавалі з Калядамі і Новым годам.

— Дабрачынная акцыя заклікана атуліць увагай і клопатам нашых сталых грамадзян, — падкрэсліў Юрый Васілеўскі. — Сімвалічна, што яна праходзіць у атмасферы навагодніх святаў, дзе пануюць душэўнае цяпло, вера ў цуды і здзяйсненне жаданняў.

Медыцынскі персанал установы аховы здароўя выказвае ўдзячнасць ААТ «Княж» старшыні раённага аддзялення Беларускага таварыства Чырвонага крыжа Валянціне Хаданёнак, дырэктару ТАА «Сладзіс» Лоліце Гара і індывідуальнаму прадпрымальніку Валянціну Грэцкаму за аказанне спонсарскай дапамогі ў набыцці падарункаў.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.