Выстава-конкурс «Лепшая навагодняя кампазіцыя» працуе на адкрытай пляцоўцы каля раённага цэнтра культуры. Установы, прадпрыемствы і арганізацыі прадставілі ў кампазіцыях сваё бачанне навагодніх свят. Тут і ёлкі, і снегавікі, і казачныя персанажы — усё, што нагадвае пра Каляды, Новы год і снежную зіму.

