Не вельмі шмат работнікаў у Шаркаўшчынскім прадпрыемстве меліярацыйных сістэм, якія працуюць тут не адзін дзясятак гадоў.
Да іх ліку адносіцца вадзіцель грузавога аўтамабіля МАЗ Генадзь Палялейка. У сістэму меліярацыі мужчына прыйшоў у далёкім 1981 годзе і не здраджвае справе жыцця да цяперашняга часу.
— Спачатку працаваў машыністам многакаўшовага экскаватара, укладваў дрэнажныя трубкі, — кажа Генадзь. — Потым перасеў за руль грузавога аўтамабіля. Шафёрская справа — гэта не толькі перавозка грузаў па аб’ектах меліярацыі раёна, але яшчэ і частыя камандзіроўкі па вобласці і рэспубліцы. Аўтамабіль, на якім я шчырую ўжо 18 гадоў, выпрацаваў тэхнічны рэсурс, але, папярэдне адрамантаваўшы яго, пафарбаваўшы кабіну, кузаў, прычэп і іншыя вузлы, прайшоў тэхнічны агляд і гатовы да чарговага рэйса.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.
