Святочная атмасфера патрабуе не толькі ўпрыгожванняў, але і добрых спраў

Общество

 

 

 

Напярэдадні Новага года ў Лужкаўскім сельвыканкаме кіраўнікі арганізацый і ўстаноў, размешчаных на тэрыторыі сельсавета, далучыліся да рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці». Шматдзетныя сем’і атрымалі святочныя падарункі, пачулі словы найлепшых пажаданняў ад Дзеда Мароза і Снягурачкі. Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі пачастункі і ад старшыні раённага аддзялення ГА «Беларускі фонд міру» Наталлі Арэшкавай.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Арэшкаў і старшыня Лужкаўскага сельвыканкама, член Беларускай партыі «Белая Русь» Таццяна Краснадубская завіталі да пацыентаў бальніцы сястрынскага догляду.

— Дабрачынная акцыя «Ад усёй душы» заклікана атуліць увагай і клопатам нашых сталых грамадзян, — падкрэсліў кіраўнік дэпутацкага корпусу. — Сімвалічна, што яна праходзіць у атмасферы навагодніх святаў.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.