Маленькай шаркаўчанцы Валерыі Шыман падорана спецыяльнае прыстасаванне для заняткаў фізічнымі практыкаваннямі ў мэтах рэабілітацыі

Общество

У межах рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» па рашэнні асацыяцыі мясцовых саветаў дэпутатаў Віцебскай вобласці маленькай шаркаўчанцы Валерыі Шыман падорана спецыяльнае прыстасаванне для заняткаў фізічнымі практыкаваннямі ў мэтах рэабілітацыі.
Навагодні падарунак дзяўчынцы і яе родным уручылі старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Арэшкаў і дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Іна Прыстаўка.