Навагодняя дабрачынная акцыя «Ад усёй душы» прадаўжае крочыць па рэспубліцы

Общество

На календары — першая палова студзеня, а навагодняя дабрачынная акцыя «Ад усёй душы» прадаўжае крочыць па рэспубліцы.

— Людзі, якія па волі лёсу апынуліся ў сацыяльных установах, таксама павінны адчуваць свята, — упэўнена старшыня абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Таццяна Дзіканава.

Адной з кропак пры наведванні ёю Шаркаўшчынскага раёна стаў Александроўскі сацыяльны пансіянат «Рачная сядзіба». Кіраўнік буйнейшага грамадскага аб’яднання аграрыяў Віцебшчыны прывезла з сабою шматлікія падарункі і салодкія пачастункі для пражываючых тут людзей.

Не толькі ў дзяцей, але і ў дарослых свята Новага года асацыіруецца з мандарынамі. Гэту паўднёвую садавіну Таццяна Дзіканава прывезла ў якасці падарунка. А яшчэ — настольныя гульні, якія кожнаму з пражываючых прыйшліся даспадобы.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.