Цярэшку жанілі, каханне дарылі.
Адметнай асаблівасцю святкавання Калядаў у Беларусі з’яўлялася старадаўняя гульня, якая мае назву «Жаніцьба Цярэшкі».
Штогод «жэняць Цярэшку» ў Радзюкоўскі СДК. Пяць пар жаніхоў і нявест гулялі і танцавалі, спявалі народныя песні, ласаваліся прысмакамі, згатаванымі ўдзельнікамі народнага клуба нацыянальнай кухні і фальклору «Груца». Скончылася мерапрыемства позна ўвечары.


