У межах рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы» аддзяленне кругласутачнага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у вёсцы Дзікева наведала кіраўніцтва раёна на чале са старшынёй райвыканкама Сяргеем Кашмілам, старшынёй раённага Савета дэпутатаў Сяргеем Арэшкавым і намеснікам старшыні райвыканкама Юрыем Васілеўскім.
Яны павіншавалі пражываючых з навагоднімі святамі, пажадалі здароўя і жыццёвых сіл, дабрабыту і шчасця, уручылі пажылым людзям падарункі.
Да віншаванняў далучыліся старшыня Германавіцкага сельвыканкама, член Беларускай партыі «Белая Русь» Мая Якімовіч, прадстаўнік адміністрацыі ААТ «Княж» Валянціна Дзехцяронак.
Музыкай і песнямі, а таксама батлеечнай пастаноўкай на калядную тэматыку павіншавалі прысутных работнікі ўстаноў культуры гарадскога пасёлка.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.


