Шаркаўшчынскае ДРБУ-131 набыло новую тэхніку. Гэта экскаватар на гумовай хадзе. Агрэгат можна эксплуатаваць са здрабняльнікам кустоўя і хмызняку дыяметрам да 30 сантыметраў або з каўшом.
Сёння першы дзень працуе на агрэгаце аператар Сяргей Буйчонак. Па яго словах, машына выдатная і простая ў эксплуатацыі.


