Шаркаўчане, якія прадстаўлялі наш раён на другім пасяджэнні VII Усебеларускага народнага сходу, прадаўжаюць праводзіць сустрэчы ў працоўных калектывах.
Дырэктар сярэдняй школы № 2 імя Героя Савецкага саюза Рамана Сцяпанавіча кудрына, дэпутат раённага Савета дэпутатаў Ядвіга Балай сустрэлася з калектывамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і раёна газазабеспячэння. Дыялог прысвячаўся абмеркаванню рашэнняў УНС і асноўных напрамкаў развіцця краіны.
— Вядома, што на Усебеларускім народным сходзе прымаліся лёсавызначальныя для краіны дакументы, — адзначыла Ядвіга Балай. — У Пасланні да беларускага народа і ўрада Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падняў актуальныя і знакавыя пытанні. Трэба вырашаць праблему з адтокам людзей з рэгіёнаў, разгрузіць сталіцу і абласныя цэнтры, калі мы жадаем зберагчы вёску і яе статус.
Стратэгічныя накірункі, выбраныя для захавання тэмпаў эканамічнага росту і развіцця сацыяльнай сферы, меры па ўмацаванні дзяржаўнай бяспекі — сё гэта нас не можа не хваляваць.
Асноўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2026 — 2030 гады знайшлі жывы водгук у беларускім грамадстве. Ядвіга Балай падкрэсліла важнасць абавязковага выканання пастаўленых задач, заклікала да максімальнай канцэнтрацыі намаганняў і адказнасці на месцах.
Адзін з раздзелаў новай праграмы прысвечаны рэгіянальнай палітыцы. У папярэднія пяць гадоў было шмат зроблена для развіцця сацыяльнай сферы ў кожным рэгіёне. Кіраўнік дзяржавы засяродзіў увагу на падтрымцы малых рэгіёнаў і ў новай пяцігодцы.
У нашым гарадскім пасёлку за апошнія тры гады капітальна адрамантаваны два масты, будынкі раёна электрычных сетак і раёна газазабеспячэння, узведзены шматкватэрны жылы дом, прадпрыемства па вытворчасці сокаў і нектараў, будынак раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях з размешчанай у ім пажарнай аварыйна-выратавальнай часткай № 1. Намечны новыя планы ў гэтым накірунку на бліжэйшыя гады.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.
