У раённым цэнтры рамёстваў прайшло мерапрыемства, прысвечанае міжнароднаму дню памяці ахвяр халакосту. Удзел у ім прынялі старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Арэшкаў, пракурор Шаркаўшчынскага раёна Максім Лаўданскі, работнікі райвыканкама, прадстаўнікі грамадскасці, моладзь.
Ва ўстанове культуры арганізавана выстава работ прафесійных мастакоў і навучэнцаў Шаркаўшчынскай дзіцячай школы мастацтваў пад назвай «Вобраз халакосту».
Прысутныя слухалі аповед пра гады ваеннага ліхалецця былога непаўналетняга вязня фашысцкіх канцлагераў Ады Райчонак.
Прадэманстравалі дакументальную кінастужку «Дарагая сэрцу памяць» з успамінамі дзяцей і унукаў былога вязня фашысцкага канцлагера Асвенцым Алены Мяхедка.





