Мы неаднаразова расказвалі чытачам пра нашых ініцыятыўных землякоў. Дзякуючы іх намаганням, аздабляюцца пад’езды шматкватэрных дамоў, дзіцячыя пляцоўкі, месцы адпачынку на берагах Дзісны.
Па вуліцы Максіма Горкага, што ў мікрараёне будаўнікоў гарадскога пасёлка, пражывае Аркадзь Кацюха. Нягледзячы на паважаны ўзрост, а мужчыне 77 гадоў, ён актыўна займаецца добраўпарадкаваннем тэрыторыі, якая прымыкае да дома № 15. Вясной спускае ваду з лужын, каб не застойвалася на газонах, улетку выдаляе пустазелле, узімку расчышчае ад снежных сумётаў аўтастаянку і тратуар.
— Сёлетняя зіма выдалася надзвычай снежнай, — кажа Аркадзь, трымаючы ў руках вялікіх памераў лапату. — Каб не сядзець у кватэры без справы, амаль кожны дзень выходжу і займаюся расчысткай тэрыторыі. Згадзіцеся, зручна ехаць на аўтамабілі ці рухацца пешшу там, дзе адсутнічае снег. Шкада, што больш ніхто з жыхароў нашага дома не падтрымлівае маю ініцыятыву. Разам мы зарабілі б яшчэ больш.
Сяргей РАЙЧОНАК

