Органы мясцовай улады пільна сочаць за работай сацыяльных устаноў, надаюць значную ўвагу развіццю іх матэрыяльнай базы.
У аддзяленнях тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва працуюць шматлікія гурткі і аб’яднанні па інтарэсах, у якіх займаюцца не толькі дарослыя, але і людзі з інваліднасцю.
Для паляпшэння ўмоў працы, аснашчанасці матэрыяльнымі сродкамі штогод набываецца абсталяванне, мае месца і спонсарская дапамога.
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў Сяргей Арэшкаў уручыў тэрытарыяльнаму цэнтру сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва авярлок — спецыяльную машынку-прыбор для сшывання і абкідвання швейных вырабаў.
Падарунак набыты за фінансавыя сродкі, сабраныя Віцебскай абласной асацыяцыяй мясцовых Саветаў дэпутатаў. Авярлок будзе выкарыстоўвацца ў рабоце гурткоў аддзяленняў сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў і дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН.
Дырэктар установы Іна Прыстаўка выказала словы глыбокай удзячнасці за падарунак у адрас Віцебскай абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў і асабіста кіраўніку дэпутацкага корпуса Шаркаўшчынскага раёна Сяргею Арэшкаву.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.

