Апошні званок у Лужкаўскай сярэдняй школе (+ фота)

Молодежь

Для 173 вучняў Лужкаўскай СШ 31 мая прагучаў апошні школьны званок 2013-2014 навучальнага года. А для пятнаццаці юнакоў і дзяўчат 11 класа ён стаў развітальным – з настаўнікамі, са школай, з дзяцінствам.

У пачатку ўрачыстай лінейкі да ўсіх вучняў, іх бацькоў, да настаўнікаў і, канечне ж, да выпускнікоў звярнулася дырэктар школы Ларыса Гараніна. Ларыса Віктараўна шчырымі і цёплымі словамі павіншавала школьнікаў з заканчэннем вучэбнага года і з пачаткам летніх канікулаў. Яна ж уручыла лепшым вучням граматы і падзякі за паспяховасць, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці навучальнай установы.

На свяце прысутнічалі таксама дырэктар КУВСП “Гарадзец” Аляксандр Маркевіч, мастацкі кіраўнік сельскага Дома культуры Ірына Буднік, якая ўзнагародзіла самых творчых вучняў дыпломамі раённага цэнтра культуры за актыўны ўдзел у культурна-масавых мерапрыемствах. Спецыялісты разлікова-касавага цэнтра № 4 у г.п. Шаркаўшчына філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” у г. Глыбокае на чале з кіраўніком Таццянай Грыбок уручылі першакласнікам футбольныя мячы. З 2012 года Белаграпрамбанк сумесна з Беларускай федэрацыяй футбола ладзіць акцыю “Падары дзіцяці футбольны мяч”. Штогод усе вучні першых класаў сельскіх школ краіны атрымоўваюць такі цудоўны падарунак.

Закончылася святочнае мерапрыемства канцэртам “Парад зорак”. У актавай зале школы вучні дарылі прысутным гледачам песні, танцавальныя нумары, а таксама сваю радасць і бадзёры настрой.

Сяргей РАЙЧОНАК.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *