У адкрытым акцыянерным таварыстве «Шаркаўшчынскі агратэхсэрвіс» сёлета запланавана пасеяць 1250 гектараў зерневых і зернебабовых культур. Па стане на 18 красавіка насенне загорнута ў глебу на плошчы больш за 700 гектараў. І гэта дзякуючы аднаму механізатару Валерыю Фёдараву, які змог правесці гэты аграпрыём.
Трактар, на якім працуе мужчына, ён сёлета атрымаў у кіраванне, а сеялку «Амазон» эксплуатуе дзявяты сезон.
Наперадзе ў Валерыя — новыя працоўныя перамогі, ён прывык быць першым не толькі ў сваёй гаспадарцы, але і ў раёне. Спрыяльнага надвор’я табе, сейбіт!
