Людзі, якія нарадзіліся ў пасляваенны час, у маладыя гады працавалі не шкадуючы сябе. Іх адносіны да зямлі-карміцелькі, да малой радзімы з’яўляюцца прыкладам маладому пакаленню.
У аграгарадку Буеўшчына пражывае ветэран працы Фаіна Міндрык. Родам яна з суседняга Браслаўскага раёна. Адразу пасля заканчэння Ахрэмаўскай васьмігодкі пайшла працаваць у мясцовы калгас даяркай.
— Цяжка было ў той час, — успамінае жанчына, — кароў даілі ўручную, выхадных не было, узімку і ўлетку быў адзін абутак — гумовыя боты. Па волі лёсу ў 1991 годзе я пераехала ў Буеўшчыну, тут таксама працавала аператарам машыннага даення. Нават калі выйшла на заслужаны адпачынак, яшчэ пяць гадоў даглядала статак кароў. Да даго ж яшчэ і дома была гаспадарка, якую трымала разам з мужам, а калі яго не стала, давялося спраўляцц адной.
Нядаўна Фаіна Міндрык сустрэла свой 80-ы дзень нараджэння. Павіншаваць ветэрана працы з адметнай датай прыехалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Арэшкаў і старшыня раённага савета ветэранаў Ірына Міхалёнак. Кіраўнік дэпутацкага корпуса раёна ўручыў імянінніцы Падзяку за подпісам старшыні райвыканкама Сяргея Кашмілы: за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у станаўленне сельскагаспадарчай галіны.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.

