Машынна-трактарны парк ААТ «Княж» папаўняецца новай сельскагаспадарчай тэхнікай.

Общество Сельское хозяйство

Сёлета машынна-трактарны парк ААТ «Княж» папаўняецца новай сельскагаспадарчай тэхнікай. Нядаўна аграрыі набылі два апрысквальнікі.

— Новыя трактары, шматлікія агрэгаты адыгрываюць важную ролю ў якасці і хуткасці ажыццяўляемых сельскагаспадарчых работ, — кажа дырэктар гаспадаркі Уладзімір Буда. — Прычапныя апрысквальнікі, як і раскідвальнікі мінеральных угнаенняў, з першых дзён набыцця працуюць на палетках. З іх дапамогай ажыццяўляецца падкормка азімых культур. Адзін апрысквальнік мы даручылі механізатару Аляксандру Мацкевічу, на другім працуе Юрый Урублеўскі. Трактарысты яны вопытныя, дасканала валодаюць любой сельскагаспадарчай тэхнікай.

— У нас, аграрыяў, цяпер гарачая пара, — кажа Аляксандр Мацкевіч. — Шматлікія работы праводзім у комплексе, каб атрымаць дастойны ўраджай восенню. Новая тэхніка айчыннай вытворчасці выдатная, высокатэхналагічная.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.