Наталля Бохан і Людміла Урублеўская — повары ААТ «Княж»

Сельское хозяйство

Больш за сорак чалавек штодзённа харчуюцца ў сталовай сельгаспрадпрыемства «Княж».

Каларыйныя і вельмі смачныя стравы для работнікаў гаспадаркі і будаўнікоў з Мінска, якія ўзводзяць малочнатаварны комплекс, гатуюць Наталля Бохан і Людміла Урублеўская.

— Справа гэта для нас звыклая, — кажа Наталля. — Гатуем разам, затым па чарзе развозім гарачыя абеды па палетках механізатарам, а некаторыя работнікі харчуюцца непасрэдна ў сталовай. Прадукты заўсёды свежыя. У рацыёне прысутнічаюць не толькі мяса, але і зеляніна, бо вясной арганізму асабліва патрабуюцца разнастайныя вітаміны.

— Наталля і Людміла — гаспадыні адмысловыя, — сцвярджаюць мясцовыя работнікі. — Смачна падсілкаваўшыся, мы і працуем з вялікай аддачай, бо стравы, прыгатаваныя жанчынамі, не проста апетытныя, але і вельмі карысныя.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.