Штогод у другую нядзелю мая ў нашай краіне адзначаецца адно з самых важных святаў — Дзень Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Гэта даніна павагі сімвалам, якія ўвасабляюць суверэнітэт, гісторыю і адзінства беларускага народа.
Па ініцыятыве Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі 12 красавіка 2023 года быў падпісаны Указ № 105, які ўнёс змены ва Указ № 157 «Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь». Назва свята была дапоўнена трэцім сімвалам — Дзяржаўным гімнам. Гэта карэкціроўка падкрэсліла роўнасць і значнасць усіх трох элементаў, што складаюць аснову дзяржаўнасці.
Дзяржаўныя сімвалы Беларусі — гэта не проста знакі, гэта адлюстраванне культуры, традыцый і імкнення да незалежнасці.
Герб Рэспублікі Беларусь сімвалізуе дзяржаўную волю народа. Ён упрыгожвае ўрадавыя ўстановы, а ўсе важнейшыя дакументы і пячаткі выкарыстоўваюць яго выяву.
Сцяг краіны — чырвона-зялёнае палотнішча з белым арнаментам — адлюстроўвае багатую гісторыю і звесткі пра нашу краіну.
Гімн — музычна-паэтычны твор, які выконваецца ў асабліва ўрачыстыя моманты, у тым ліку падчас узняцця Дзяржаўнага сцяга. Музыку гімна напісаў ураджэнец Докшыцкага раёна Нестар Сакалоўскі.
Дзяржаўныя герб, сцяг і гімн вызначаюць вектар развіцця краіны і служаць арыенцірам для яе грамадзян. Яны падкрэсляваюць адзінства і прагрэс, дапамагаючы беларусам адчуць сувязь з мінулым і ўсвядоміць сваю ролю ў сучаснасці.
У 2026 годзе гэта свята выпадае на 10 мая. Гэта выдатная нагода яшчэ раз з павагай паглядзець на сімвалы нашай незалежнай Беларусі.
Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.
