Райкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу падведзены вынікі раённага спаборніцтва па вытворчасці малака і вырошчванні маладняку БРЖ за красавік.
Сярод аператараў машыннага даення кароў першае месца ў Алёны Шышковіч з МТФ «Зорка» ААТ «Княж», якая ў сярэднім надаіла ад адной каровы 501 кілаграм малака.
Другое месца ў Фадзея Вайцяховіча з МТФ «Валожынкі» ААТ «Даватарскі», які ў сярэднім надаіў ад адной каровы 367 кілаграмаў малака.
Трэцяе месца ў Надзеі Бука з МТФ «Рассвет» КУВСП імя Маркава, якая ў сярэднім надаіла ад адной каровы 340 кілаграмаў малака.
Сярод аператараў па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы (да трох месяцаў) першае месца ў Святланы Зянок з МТФ «Варонка» ААТ «Буеўшчына». Сярэднясутачная прывага ў яе гурце склала 1015 грамаў.
Другое месца ў Таццяны Савуць з МТФ «Валожынкі» ААТ «Даватарскі». Сярэднясутачная прывага ў яе гурце склала 825 грамаў.
Трэцяе месца ў Наталлі Салавей з МТФ «Германавічы» ААТ «Княж». Сярэднясутачная прывага ў яе гурце склала 749 грамаў.
Сярод аператараў па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы (звыш трох месяцаў) першае месца ў Івана і Валянціны Рубніковічаў з МТФ «Сталіца» ААТ «Княж». Сярэднясутачная прывага ў іх гурце склала 877 грамаў.
Другое месца ў Кацярыны Сакалоўскай з МТФ «Рассвет» КУВСП імя Маркава. Сярэднясутачная прывага ў яе гурце склала 847 грамаў.
Трэцяе месца ў Андрэя Казакова з МТФ «Варонка» ААТ «Буеўшчына». Сярэднясутачная прывага ў яго гурце склала 824 грамы.
Падрыхтаваў Сяргей РАЙЧОНАК.

