Для 22 адзінаццацікласнікаў сярэдняй школы № 2 імя Героя Савецкага Саюза Рамана Сцяпанавіча Кудрына сёння прагучаў апошні званок. Яны развіталіся з дзяцінствам, з любімымі настаўнікамі і школьнымі сябрамі. Наперадзе іх чакаюць выпускныя іспыты і шырокая жыццёвая дарога, па якой яны пойдуць упэўненымі крокамі, несучы з сабой трывалыя веды, закладзеныя ў сценах любімай навучальнай установы.
Павіншаваў дзяцей са святам апошняга званка старшыня райвыканкама Сяргей Кашміла, які завітаў у школу. На ўрачыстасці прысутнічалі не толькі педагогі і бацькі, але і кіраўніцтва арганізацый, якія заўсёды аказваюць навучальнай установе ўсебаковую падтрымку.
Дырэктар школы Ядвіга Балай пажадала выпускнікам паспяхова здать іспыты, атрымаць атэстаты сталасці і знайсці свой шлях на жыццёвай дарозе. Яна таксама адзначыла лепшых вучняў, уручыла ім узнагароды.
Ярка і відовішчна прайшло мерапрыемства, на якім гучалі словы ўдзячнасці настаўнікам і бацькам, у вачах і выпускнікоў, і педагогаў іскрыліся крышталікі слёз радасці.






Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.
