У раёне завяршаецца касьба траў першага ўкосу, падводзяцца вынікі працоўнага спаборніцтва сярод механізатараў

Сельское хозяйство

старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Гедзіён Буйка ўручае ўзнагароду перадавому механізатару ААТ "Агратэхсэрвіс" Анатолію Грыгаровічу

У раёне практычна завершана касьба траў першага ўкосу. На 16 чэрвеня на ўмоўную галаву жывёлы назапашана было па 5,60 цэнтнера кармавых адзінак травяністых кармоў. Для параўнання скажам, што на гэту дату ў мінулым годзе было толькі 2,54 адзінкі.

У той дзень, калі заканчвалася касьба траў першага ўкосу і працягвалася закладка кармоў, мы пацікавіліся, як  выконваліся ўмовы працоўнага спаборніцтва ў гаспадарках раёна.

У ААТ “Агратэхсэрвіс” асноўныя работы па нарыхтоўцы кармоў завяршаліся ў аддзяленні Светлы шлях. Старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Гедзіён  Буйка, старшыня прафкама ААТ “Агратэхсэрвіс” Ася Краснікава і галоўны эканаміст гаспадаркі Рэгіна Невярковіч сустрэліся з пераможцамі працоўнага спаборніцтва прама ў полі. Анатолій  Грыгаровіч на агрэгаце КЗР-10 з касілкай КПР-9 на скошванні траў трымаў першае месца ў раёне. Яму ад райкама прафсаюза работнікаў АПК уручылі дыплом, імянную майку і прэмію, а ад гаспадаркі — грашовую прэмію.

Пры пераездзе на поле ва ўрочышча Чалдон сустрэліся з механізатарамі Міхаілам Шукам і Андрэем Рачыцкім. Адзін з іх працуе на КЗР-10 на касьбе, другі — на трактары МТЗ-1221 з ПС-45 адвозіць правяленую масу на жывёлагадоўчы комплекс у траншэю. Міхаіл займаў першае месца ў гаспадарцы ў працоўным спаборніцтве. Механізатар атрымаў грашовую прэмію ад прафкама сельгаспрадпрыемства.

На тым жа кармавым полі ў 66 гектараў зграбаў травы ў валкі  Мікалай Шабан. У сельгаспрадпрыемстве ён займае прызавое месца і ўзнагароджаны грашовай прэміяй.

Па дарозе сустрэлі Дзяніса Арлова і Валерыя Рачыцкага — механізатараў ААТ “Агратэхсэрвіс”. Яны вярталіся з КУВСП імя Маркава, дзе аказвалі шэфскую дапамогу гаспадарцы: на касьбе траў з касілкай КДН-2,6 Дзяніс Вітальевіч і на трактары МТЗ-1221 з ПІМ-40 на адвозцы масы Валерый. Дзяніс Арлоў у гаспадарцы стаў пераможцам працоўнага спаборніцтва і атрымаў грашовую ўзнагароду.

Пераязджаем у КУВСП імя Маркава, каб там павіншаваць маладога механізатара Сяргея Рубніковіча. Ён на трактары МТЗ-3022 з ПІМ-40 трымаў першае месца сярод маладых экіпажаў раёна на адвозцы кармоў. Ад райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Гедзіён Буйка ўручыў механізатару дыплом і грашовую прэмію.

Кацярына СОСНА.

Фота аўтара.

малады механізатар КУВСП імя Маркава Сяргей Рубніковіч
механізатар ААТ "Агратэхсэрвіс" Мікалай Шабан
механізатар ААТ "Агратэхсэрвіс" Міхаіл Шук
механізатары ААТ "Агратэхсэрвіс" Дзяніс Арлоў і Валерый Рачыцкі
Ася Краснікава ўручае грашовую прэмію механізатару ААТ "Агратэхсэрсіс" Андрэю Рачыцкаму
намеснік дырэктара КУВСП імя Маркава і старшыня райкама прафсаюза АПК Гедзіён Буйка знаёмяць механізатараў Сяргея Рубніковіча і Іосіфа Качана з бюлетнём раённага працоўнага спаборніцтва


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *