У раённым цэнтры рамёстваў прайшла сустрэча, прысвечаная адной з традыцый Віцебскага Паазер’я — маляваным дыванам (фота)

Общество

У рамках праекта «Школа нематэрыяльнай культурнай спадчыны: мінулае і сучаснасць» у раённым цэнтры рамёстваў прайшла сустрэча, прысвечаная адной з традыцый Віцебскага Паазер’я — маляваным дыванам, або маляванкам.

Спадчына — гэта не проста музейныя экспанаты. Гэта жывая памяць, якая жыве ў кожным з нас. Яна звязвае нас з роднай зямлёй крывёю. Без гэтай сувязі цяжка ўявіць сабе чалавека.

На Шаркаўшчыне продкі знайшлі асаблівы спосаб захаваць прыгажосць сваёй зямлі. Яскравае і незвычайнае адлюстраванне красы яны ўвасобілі ў традыцыйных рамёствах. Маляваныя дываны сталі адным з такіх сімвалаў — яркім, самабытным і блізкім сэрцу.

Алена АНАНІЧ, фота аўтара.