
Адбылася святая імша ў касцёле Перамянення Пана. Ксёндз Ян Пугачоў запаліў купальскае вогнішча, прачытаў словы малітвы і павіншаваў усіх прысутных са святам. Канцэртную праграму на свяце адкрылі самадзейныя артысты Германавіцкага цэнтра культуры і народных традыцый. Установы культуры, адукацыі прынялі ўдзел у конкурсе работ «Купальская кветка». Былі прадстаўлены творчыя кампазіцыі Германавіцкай сельскай бібліятэкі, Сталіцкага сельскага клуба, Германавіцкай сярэдняй школы, Лужкаўскага сельскага Дома культуры, мастацка-этнаграфічнага музея імя Язэпа Драздовіча, Дворнаўскага сельскага клуба, Верацееўскага Цэнтра культуры і адпачынку.
Урачыстасць сабрала мноства гледачоў з навакольных вёсак і раёна. На свяце ў Германавічах былі забавы, прысмакі, конкурсы, песні і музыка на любы густ. Загадчык сектара культуры райвыканкама Іна ШЫНКЕВІЧ ўручыла ўзнагароды пераможцам і ўдзельнікам конкурсу «Купальская кветка».
— Вельмі цудоўна, што ў нашым аграгарадку ўжо шмат гадоў праходзіць такое мерапрыемства, — адзначыла старшыня Германавіцкага сельвыканкама Мая Якімовіч. — Мясцовыя жыхары загадзя рыхтуюцца да яго: займаюцца добраўпарадкаваннем вуліц, уласных падворкаў. Усе арганізацыі, прадпрыемствы, размешчаныя на тэрыторыі Германавіч, прымаюць самы актыўна ўдзел у падрыхтоўцы да свята і яго правядзенні. Спадзяёмся, што так будзе і надалей.
Да позняй ночы гарэла купальскае вогнішча, гучалі музыка і песні, а дарослыя людзі і моладзь танчылі пад зорным чэрвеньскім небам.








