ўжо добра знаёмая нашаму чытачу азербайджанка Лале Гуліева з вёскі Мельніца ААТ “Васюкі”. Справа ў тым, што таленавітая, актыўная дзяўчына Лале, якая нарадзілася на беларускай зямлі прымае ўдзел у розных раённых забаўляльных мерапрыемствах. Яна добра спявае, цудоўна гатуе і проста — прыгожая і ласкавая дзяўчына. А ўдзел у гродзенскім фэсце даў Лале магчымасць прадставіць культуру і традыцыі азербайджанскага народа. Яна даўно хацела пабачыць адзін з найпрыгажэйшых гарадоў нашай краіны, пазнаёміцца з цікавымі людзьмі, сустрэць аднадумцаў, сваіх землякоў. На свяце прадстаўніца нашага раёна спявала песню “Белая Русь” на беларускай мове. А ўвогуле яна выконвае песні на роднай азербайджанскай, а таксама на турэцкай, беларускай і рускай мовах. Лале яшчэ ведае французскую, нямецкую, арабскую, іранскую і ўкраінскую мовы. Першыя дзве з пералічаных вучыла ў школе, астатнія вывучыла сама.
Дарэчы, Лале на фестываль ездзіла разам з мамай, якая ва ўсім падтрымлівала дачку.
Кацярына СОСНА.


