У сям’і Вадзіма і Яны Тарарака з Буеўшчыны — папаўненне

Здоровье Новости Витебщины

1 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, у сям’і Вадзіма і Яны Тарарака з аграгарадка Буеўшчына адбылася радасная навіна. На свет з’явілася дачушка, якую назвалі Варвара.

Дарэчы, гэта ўжо трэцяе дзіця ў шчаслівай сям’і вяскоўцаў. Тату і маці павіншавалі са знамянальнай падзеяй родныя і блізкія людзі, пажадалі бацькам і маленькай дачушцы здароўя і бадзёрасці.