1 ліпеня ў дзень вызвалення нашага раёна ад фашысцкай навалы каля помніка загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны жыхарам вёсак Радзюкоўскага сельскага Савета на цэнтральнай сядзібе КУВСП імя Маркава работнікі ўстаноў культуры аграгарадка і вучні Радзюкоўскай БШ правялі мітынг, прысвечаны Дню Незалежнасці і 70-годдзю вызвалення.
На ўрачыстасці прысутнічалі старшыня сельскага выканаўчага камітэта А. А. Цітовіч, прадстаўнікі адміністрацыі сельгаспрадпрыемства на чале з дырэктарам Л. І. Зубовічам, педагагічны і вучнёўскі калектывы базавай школы і жыхары Радзюкоў. Усе прысутныя ўсклалі кветкі да помніка ахвярам вайны, ушанавалі памяць аб іх хвілінай маўчання.
Самадзейныя артысты падрыхтавалі міні-канцэрт, на якім гучалі патрыятычныя песні, выконваліся танцавальныя нумары. Кожны з жыхароў аграгарадка, хто прыйшоў у той дзень на ўрачысты мітынг, змог уласна ўбачыць, што памяць аб гераізме воінаў-вызваліцеляў жыве ў сэрцах іх нашчадкаў.
Сяргей РАЙЧОНАК.
Фота аўтара.
