У Шаркаўшчыне адзначылі 30-годдзе касцела Узвышэння Святога Крыжа. Таксама рух “Маці ў малітве” асвяткаваў свой 10-гадовы юбілей.
Урачыстасць узначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Святары з Віцебскай і Гродненскай дыяцэзій прынялі удзел у парафіяльным фэсце. Шматлікія госці, парафіяне ўзносілі Богу малітвы падзякі.
Перад пачаткам Імшы біскупа сустрэлі пры ўваходзе ў касцёл парафіяне, міністранты. Урачыстая літургія сабрала вялікую колькасць удзельнікаў. Алег Будкевіч цэлебраваў святую Імшу. Ен маліўся ў інтэнцыі парафіі, за ўсіх яе вернікаў і святароў. Падчас казання, адзначыў важнасць паглыблення веры ў Бога. “Толькі з Богам магчыма пераадолець усе жыццевыя цяжкасці, з годнасцю несці свой жыццевы крыж”, — падкрэсліў Алег Буткевіч.
З самага пачатку ў парафіі працуюць святары з ордэну Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Будоўляй касцела займаўся ксендз Крыштаф Сілкоўскі, які больш 20-ці гадой служыў Богу і людзям у Шаркаўшчыне. За 30- гадовую гісторыю ў касцеле таксама працавалі святары Збігнеў Бояр, Чэслаў Куцмеж, Максім Бачарнікаў, Генадзій Лаўніковіч. Сення ў парафіі нясуць службу Віктар Сініцкі і Валерый Пупкевіч.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Арэшкаў зачытаў прывітальны адрас і ўручыў Падзяку старшыні райвыканкама Сяргея Кашмілы ксяндзу Віктару Сініцкаму, пробашчу парафіі Узвышэння Святога Крыжа.
На заканчэнні адбылася працэсiя вакол касцела – гэта падзяка Богу за магчымасць на працягу трох дзесяцігоддзяў мець магчымасць маліцца ў святыні ў Шаркаўшчыне.
Парафіяльны фэст прадоўжыўся на вуліцы. Для удзельнікаў свята быў падрыхтаваны канцэрт «Святло Хрыстова над Дзісенскім краем». Працавалі выстава майстроў раённага Цэнтра рамёстваў, выстава-дэгустацыя страў беларускай нацыянальнай кухні.









Алякандр БАРЫЛА.

