Пасля працяглага рамонту адкрыла дзверы глядзельная зала раённага цэнтра культуры, у ёй прайшлі першыя канцэртныя выступленні самадзейных калектываў.
— Тут зманціравана сучаснае сцэнічнае абсталяванне, якое адпавядае апошняму слову тэхнікі, — тлумачыць загадчык сектара культуры райвыканкама Іна Шынкевіч. — Цяпер кожны глядач атрымае эстэтычнае задавальненне ад чыстага гука і дынамічнага светлавога афармлення. Святы стануць па-сапраўднаму відовішчнымі, дзякуючы з густам аформленай сцэне і шматлікім тэхнічным новаўвядзенням. Дзякуючы ўсталяванай апаратуры мы плануем запрашаць ва ўстанову культуры прафесійных артыстаў, калектывы рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў. Спецыялісты раённага цэнтра культуры засвоілі прынцып кіравання светлавой і гукаўзмацняльнай апаратурай, механікай сцэны.
Жыхары гарадскога пасёлка і раёна могуць наведваць святы і канцэрты, якія цяпер праходзяць у іншым, пакуль яшчэ нязвыклым для шаркаўчан фармаце. Сачыце за афішамі і прыходзьце на мерапрыемствы ў раённы цэнтр культуры, тут вас заўсёды чакаюць.
Сяргей РАЙЧОНАК.

