Працягваецца тэхнічнае пераўзбраенне сельгаспрадпраемстваў раёна. Чарговым папаўненнем машынна-трактарнага парку ААТ «Княж» стала паступленне ў гаспадарку пяці адзінак трактароў «Беларус-3522».
— Сёлетні год для нашай гаспадаркі з’яўляецца адметным. За восем месяцаў мы атрымалі дзве адзінкі трактароў «Беларус-3522», адзін зернеўборачны камбайн «Палессе» КЗС-1218, тры грузавыя аўтамабілі МАЗ, пагрузчык «Амкадор», адзін трактар «Кіравец-742 М», шэраг прычапных агрэгатаў для ўнясення ўгнаенняў, касьбы траў, перавозу грузаў, апрацоўкі глебы. Цяпер на лінейцы гатоўнасці — пяць адзінак новых энерганасычаных трактароў «Беларус-3522». Несумненна, тэхніка будзе даручана лепшым механізатарам гаспадаркі, каб мець максімальную аддачу ад укладзеных грашовых сродкаў на яе набыццё, — адзначыў намеснік дырэктара ААТ «Княж» па вытворчасці Міхаіл Якімовіч.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.
