У Радзюкоўскай школе пабывалі госці з народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак”

Молодежь

вучні Радзюкоўскай БШ разам з гасцямі

Пры Радзюкоўскай базавай школе працаваў лагер працы і адпачынку “Рамонак”, які наведвалі 25 вучняў розных узростаў. Нават былі дзеці, якія яшчэ толькі пойдуць у першы клас. Начальнікам лагернай змены была настаўніца Алена Уладзіміраўна Ворса. Вучні тры разы ў дзень харчаваліся ў школьнай сталовай, дзе смачныя абеды гатавала ім повар Ірына Мікалаеўна Відун.

Працоўны дэсант школьнікаў выходзіў на прышкольны ўчастак для праполкі градак з агароднінай, кветнікаў, добраўпарадкавання прышкольнай тэрыторыі. У праграме, распрацаванай для правядзення вольнага часу, былі розныя мерапрыемствы.  У адзін з дзён да дзяцей наведаліся творчыя людзі — удзельнікі народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак”. Разам са мною былі Надзея Паляк і Людміла Ардынская. Дарэчы, Людміла Іосіфаўна — мясцовая паэтка, краязнаўца і вельмі актыўная арганізатарка ўсіх добрых спраў. Яна ж удзельніца музычнага гурта “Журавінка”, у склад якога ўваходзяць Альдона Папко, Рэгіна Гембіцкая, Тэрэза Странчэўская, Валянціна Дзіковіч і мастацкі кіраўнік Анна Іванкіў, якія таксама завіталі да наведвальнікаў лагера.

А нагодай такой сустрэчы паслужыла тое, што ўдзельнікі “Світанка” пабывалі ў музеі Янкі Купалы ў Ляўках. Падзяліцца з дзецьмі сваімі ўражаннямі ад убачанага там,

выступае Л. І. Ардынская

узгадаць з вучнямі пра жыццё і творчасць вялікага песняра нашай краіны было нашай мэтай.

Спачатку “світанкаўцы” расказалі аб сваёй творчай дзейнасці, прачыталі некалькі паэтычных твораў, затым вучні чыталі купалаўскія вершы. А Людміла Ардынская падрыхтавала і правяла з дзецьмі віктарыну на тэму “Гісторыя вёскі Радзюкі”. Тыя, хто добра ведае свой край, сваю родную вёску, атрымалі прызы.

Бібліятэкар Радзюкоўскай бібліятэкі Валянціна Абрамава азнаёміла прысутных з выставай кніг, напісаных “світанкаўцамі” і падораных бібліятэцы.

Пасля літаратурнай часткі ўзяла ініцыятыву музычная група “Журавінка”. Жанчыны спявалі песні на словы Янкі Купалы, а таксама напісаныя Людмілай Ардынскай.

Кацярына СОСНА.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *