Так атрымліваецца, што калі б не прыехалі ў ААТ “Даватарскі” на поле, дзе працуюць механізатары, абавязкова сустрэнем маладога працаўніка Яўгенія Максімава. Гэта не выпадкова, бо механізатар здольны выконваць розныя тэхналагічныя працэсы на зямлі. Напрыклад, вядзецца ў гаспадарцы ўзорванне глебы механізатар падчэплівае да трактара плугі і ўключаецца ў работу. У час пасяўной кампаніі на энерганасычаным трактары з камбінаваным пасяўным агрэгатам Яўгеній загортваў насенне ў глебу. Перад сяўбой азімых зерневых культур працаваў з дыскавымі баронамі.
Цяпер Яўгеній у водпуску і выкарыстоўвае яго з карысцю для сябе. Справа ў тым, што некалькі гадоў назад маладая сям’я атрымала дом у аграгарадку Пялікі, але не хапае тых зручнасцей, якія хацелася б мець, і Яўгеній узяўся будаваць лазню. У сям’і Максімавых гадуецца двое немаўлятак-хлопчыкаў.
Кацярына СОСНА
