У Браславе адбылася сустрэча воінаў-інтэрнацыяналістаў

Актуальное

IMG_857113 лютага адбылася сустрэча кіраўнікоў і прадстаўнікоў ветэранскіх арганізацый воінаў-інтэрнацыяналістаў Глыбоцкага, Пастаўскага, Міёрскага, Верхнядзвінскага, Шаркаўшчынскага раёнаў. Наш раён прадставілі кіраўнік раённай ветэранскай арганізацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў Іван Матыскін, а таксама Антон Паўловіч, Васілій Протас.
Напачатку ўдзельнікі мерапрыемства накіраваліся ў Ахрэмаўскую сярэднюю школу. Ва ўрачыстай атмасферы, каля мемарыяльнай дошкі, прысвечанай былому вучню гэтай школы Валерыю Александровічу, пад гукі школьнага духавога аркестра пад кіраўніцтвам Віктара Скур’ята гучалі цёплыя словы пра мужнага браслаўскага героя, жыццё якога вельмі рана абарвалася ў чужой, далёкай краіне Афганістан.
Пасля дэлегацыя войнаў-інтэрнацыяналістаў накіравалася на могілкі, дзе пахаваны Валерый Александровіч. Хвілінай маўчання ўшанавалі прысутныя памяць аб загінуўшым, ўсклалі кветкі на магілу.
Госці наведалі музей, прысвечаны воінам-афганцам, які знаходзіцца ў памяшканні СШ № 1 імя А. М. Жданава.
Вітаючы гасцей, дырэктар школы Тамара Стома расказала гісторыю стварэння музея, выказала словы ўдзячнасці воінам-інтэрнацыяналістам за прадастаўленыя экспанаты і за дапамогу ў афармленні экспазіцыі.
Дарэчы, ідэя ўвекавечыць памяць браслаўскіх землякоў, якія прайшлі небяспечнымі дарогамі Афганістана, нарадзілася ў старшыні Браслаўскага РГА “Беларускі Саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Леаніда Мікшты.
Асабліва шматлюдна было ў гэты дзень у Браслаўскім гарадскім скверы каля памятнага знака воінам-інтэрнацыяналістам. Акрамя ўдзельнікаў урачыстасці сюды прыйшлі школьнікі, моладзь і людзі старэйшага пакалення, каб ушанаваць памяць тых, хто не вярнуўся з поля бою.
Затым мерапрыемства прадоўжылася ў актавай зале СШ № 2, дзе адбылася ўрачыстасць пад назвай «Паклон героям пакаленняў». Са шчырымі словамі ўдзячнасці і віншавання звярнулася да афганцаў старшыня Браслаўскага раённага Савета дэпутатаў Ніна Пучынская. Ад райвыканкама, раённага Савета дэпутатаў, ад арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў раёна кожнаму кіраўніку раённых арганізацый грамадскага аб’яднання «Беларускага Саюза ветэранаў вайны ў Афганістане» ўручылі памятныя падарункі.
Да прысутных звярнуўся Іван Матыскін, падзякаваў усім ветэранам Афганістана за іх мужнасць, праяўленую ў гарачых кропках, за смелыя і рашучыя дзеянні пры выкананні воінскага абавязку, таксама падзякаваў браслаўчанам за гасцінную сустрэчу, пажадаў моцнага здароўя і аптымізму.
Прысутным прыйшліся даспадобы песні ў выкананні былых афганцаў Васілія Протаса, Яўгена Падагеля, Станіслава Ставіцкага, Міхаіла Кабёлкі.
Добрым настроем зарадзілі прысутных гасцей артысты Браслаўскага Дома культуры.
Сяргей ВЫСОЦКІ.

IMG_8497 IMG_8498 IMG_8500 IMG_8502 IMG_8504 IMG_8506 IMG_8508 IMG_8509 IMG_8510 IMG_8511 IMG_8513 IMG_8516 IMG_8519 IMG_8520 IMG_8521 IMG_8522 IMG_8523 IMG_8525 IMG_8530 IMG_8534 IMG_8542 IMG_8547 IMG_8548 IMG_8549 IMG_8554 IMG_8555 IMG_8556 IMG_8557 IMG_8558 IMG_8559 IMG_8560 IMG_8561 IMG_8562 IMG_8568 IMG_8569 IMG_8571 IMG_8573 IMG_8574 IMG_8575 IMG_8576 IMG_8598 IMG_8599 IMG_8605 IMG_8608 IMG_8616 IMG_8631 IMG_8632 IMG_8636 IMG_8639 IMG_8640 IMG_8641 IMG_8643 IMG_8650 IMG_8653 IMG_8655 IMG_8656 IMG_8658 IMG_8660 IMG_8663 IMG_8665



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *