У раённым Цэнтры рамёстваў пачала працу мастацкая выстава “Rad№0” Святланы Баранкоўскай

Актуальное

IMG_0087У раённым Цэнтры рамёстваў пачала працу чарговая мастацкая выстава. На гэты раз шаркаўчанам пашчасціла пазнаёміцца з творчымі работамі старшыні абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў Святланы Баранкоўскай.
Аўтар працуе пераважна ў мастацкім тэкстылі і ручным ткацтве, стварае сцэнічныя касцюмы, піша кампазіцыі ў тэхніцы алейнага жывапісу. Аднак найбольш паспяхова талент мастака праявіўся ў стварэнні габеленаў, на якіх Святлана адлюстроўвае гістарычнае мінулае Беларусі, славутых землякоў. У шэрагу твораў аўтар звяртаецца да архаічных матываў, увасабляе ў сімвалічных вобразах веліч і спакой хрысціянскіх святыняў.
Назва выставы “Rad№0” з’яўляецца нейкай своеасаблівай філасофскай крыніцай у яе творчасці. Так радно ператвараецца ў карціну жыцця, якая абуджае памяць і свядомасць беларусаў, адкрывае прастору для душэўнай размовы людзей, пра сваё асабістае, пра сваё роднае.
Прадстаўленыя ў экспазіцыі габелены, толькі часткова знаёмяць з творчасцю Святланы Баранкоўскай, але і яны досыць глыбока адлюстроўваюць светапогляд аўтара. Гэта серыі партрэтаў славутых дзеячаў айчыннай культуры Янкі Купалы, Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, Уладзіміра Караткевіча, Язэпа Драздовіча, творы для дзяцей “Вясёлка”, тканая азбука. У аснове некаторых палотнаў замест нітак — палоскі з газет і часопісаў.
У гутарцы з гледачамі Святлана Баранкоўская сказала, што вельмі любіць сваю мову, краіну, свой народ і ўсіх людзей на гэтай зямлі. Яна імкнецца берагчы і шанаваць спадчыну і культурныя здабыткі мінулых вякоў, каб потым усё гэта данесці да гледача ў сваіх палотнах.
На адкрыцці выставы прысутнічала многа сяброў і знаёмых Святланы Баранкоўскай, якія адзначылі, што мастацтва аўтара вельмі актуальнае, бо адлюстроўвае праблемы сучаснасці.
Выстава габеленаў Святланы Баранкоўскай “Rad№0” будзе працаваць у Цэнтры рамёстваў на працягу месяца, таму ўсе жадаючыя могуць скарыстаць выдатную магчымасць, каб уласна пазнаёміцца з творамі знакамітага мастака.
Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_0028 IMG_0029 IMG_0030 IMG_0031 IMG_0032 IMG_0033 IMG_0034 IMG_0035 IMG_0037 IMG_0038 IMG_0039 IMG_0040 IMG_0041 IMG_0042 IMG_0045 IMG_0051 IMG_0052 IMG_0054 IMG_0055 IMG_0058 IMG_0063 IMG_0064 IMG_0067 IMG_0079 IMG_0083 IMG_0085 IMG_0091 IMG_0093



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *