22 красавіка нашы супрацоўнікі правялі Дзень падпісчыка

Актуальное

IMG_045922 красавіка рэдакцыя раённай газеты правяла Дзень падпісчыка на ўчастку паштовай сувязі ў Шаркаўшчыне. Каб даведацца пра меркаванні аб газеце, пачуць прапановы і заўвагі па змесце і афармленні выдання, прапанаваць тым, хто яшчэ не аформіў падпіску, падпісацца на раённую газету “Кліч Радзімы”.
Калектыў рэдакцыі раённай газеты ў сваёй рабоце прытрымліваецца прынцыпу — быць як мага бліжэй да сваіх чытачоў. Нам вельмі цікава ведаць, чым яны жывуць, што іх турбуе або радуе. Мы імкнёмся пабываць у самых аддаленых населеных пунктах, у сельскіх клубах і школах, сустрэцца з механізатарамі ў полі ці з даяркамі на ферме. Усё гэта робіцца, каб наша раёнка стала цікавай для людзей любога ўзросту, прадстаўнікоў розных прафесій і ў кожным доме яе свежы нумар чакалі з нецярпеннем. У гэты дзень, падпісваючыся на раённую газету, чытачы атрымлівалі падарункі.
Мы заўсёды рады бачыць вас, паважаныя землякі, сярод падпісчыкаў і сяброў раёнай газеты.
Сяргей ВЫСОЦКІ.

IMG_0430 IMG_0432 IMG_0438 IMG_0442 IMG_0443 IMG_0446 IMG_0449 IMG_0452 IMG_0464 IMG_0469 IMG_0475 IMG_0476 IMG_0481 IMG_0485 IMG_0489 IMG_0492 IMG_0494 IMG_0496 IMG_0517 IMG_0520 IMG_0533 IMG_0538 IMG_0551 IMG_0552 IMG_0556 IMG_0558 IMG_0560



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *