24 красавіка адбылося чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта пад кіраўніцтвам яго старшыні М. І. Баговіча. На нараду ў вялікую залу райвыканкама былі запрошаны члены выканкама, начальнікі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, кіраўнікі арганізацый і ўстаноў раёна, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў, супрацоўнікі рэдакцыі газеты “Кліч Радзімы” і ўчастка паштовай сувязі, намеснікі кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце.
З дакладам “Пра ролю сродкаў масавай інфармацыі ў рэалізацыі інфармацыйнай палітыкі дзяржавы ў Шаркаўшчынскім раёне” выступіў намеснік старшыні райвыканкама па інфармаванні насельніцтва і сацыяльных пытаннях Ю. А. Васілеўскі.
Яго дапоўнілі галоўны рэдактар установы “Рэдакцыя раённай газеты “Кліч Радзімы” і праграмы радыёвяшчання” А. І. Барыла і начальнік Шаркаўшчынскага ўчастка паштовай сувязі Глыбоцкага РВПС І. І. Шыняўская.
З дакладам “Пра вынікі работы народна-гаспадарчага комплексу, выкананне бюджэту раёна за студзень—сакавік 2015 года” выступіў намеснік старшыні райвыканкама па эканоміцы А. Д. Далецкі.
