Людміле Пятроўне Марозавай уручана Падзяка старшыні раённага выканаўчага камітэта

Общество

: Старшыня райвыканкама М. І. Баговіч віншуе Л. П. Марозаву
 Старшыня райвыканкама М. І. Баговіч віншуе Л. П. Марозаву

2 чэрвеня падчас правядзення рабочай планёркі ў вялікай зале райвыканкама кіраўнік раёна Мікалай Ірынархавіч Баговіч уручыў Падзяку старшыні раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу галоўнаму бухгалтару ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Людміле Пятроўне Марозавай.
Пасля заканчэння ў 1986 годзе Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі і набыцця адпаведнай спецыяльнасці працоўны шлях Людмілы Пятроўны быў звязаны з прафесіямі ў галіне эканомікі.
Сваю дзейнасць яна пачынала ў якасці эканаміста ў калгасе “Імя Гагарына” ў Навасельцах. У кастрычніку 1990 года Людміла Пятроўна Марозава назначана на пасаду галоўнага бухгалтара ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне раённага выканаўчага камітэта.
У абавязкі галоўнага бухгалтара ўваходзяць ажыццяўленне пастаноўкі і вядзенне бухгалтарскага ўліку, кантроль за выкананнем парадку апрацоўкі бухгалтарскай інфармацыі і графіка дакументаабароту, аказанне метадычнай дапамогі работнікам структурных падраздзяленняў арганізацый па пытаннях вядзення бухгалтарскага ўліку і складання адпаведнай дакументацыі і іншая.
Людміла Пятроўна заўжды падыходзіць да выканання даручанай справы з ўсёй адказнасцю, за што карыстаецца заслужаным аўтарытэтам і павагай сярод калег па працы.
Сяргей ВЫСОЦКІ.

IMG_1835



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *