
У мінулую нядзелю работнікі падатковых органаў адзначалі сваё прафесійнае свята. З гэтай нагоды старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Ірынархавіч Баговіч узнагародзіў Ганаровай граматай райвыканкама за добрасумленную працу ў сістэме падатковых органаў, высокія вытворчыя паказчыкі ў працы і актыўную жыццёвую пазіцыю начальніка аддзела ўліку, справаздачнасці і спагнання плацяжоў інспекцыі па падатках і зборах па Шаркаўшчынскім раёне Наталлю Віктараўну Мікульскую.
Адной з асноўных задач спецыяліста дадзенай сферы з’яўляецца фарміраванне бюджэтаў усіх узроўняў. Дзякуючы Наталлі Віктараўне па стане на 1 чэрвеня 2015 года ў кансалідаваны бюджэт раёна паступіла амаль 22 мільярды рублёў грашовых сродкаў. Выкананне даходнай часткі бюджэта склала 103 працэнты. Іншыя паказчыкі ў рабоце Наталлі Віктараўны таксама высокія, што характарызуе яе, як спецыяліста-прафесіянала і адказнага работніка.
Сяргей РАЙЧОНАК.
