30 жніўня на тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна пабывалі ўдзельнікі выязной калегіі Міністэрства спорту і турызму

Актуальное

хлеб-соль для ўдзельнікаў калегіі

30 жніўня на Віцебшчыне — на тэрыторыі Глыбоцкага і Браслаўскага раёнаў — праходзіла выязная калегія Міністэртва спорту і турызму. Удзельнікі нарады завіталі і ў Шаркаўшчынскі раён. Сустрэча адбылася па аўтатрасе Глыбокае—Браслаў, каля вёскі Беляі, дзе будуецца аб’ект прыдарожнага сэрвісу.
…З хлебам-соллю ўдзельнікаў выязной калегіі сустрэлі культработнікі. Пачаставацца шаркаўшчынскімі прысмакамі гасцям прапанавалі гаспадыні з радзюкоўскай “Груцы”.
Пра развіццё турыстычнай галіны ў раёне расказала намеснік старшыні

Г. Ф. Волах расказвае пра развіццё турызму ў Шаркаўшчынскім раёне

райвыканкама Галіна Фёдараўна Волах. Справаздачу пра будаўніцтва аб’екта прыдарожнага сэрвісу зрабіў намеснік старшыні райвыканкама Міхаіл Генадзьевіч Ясюкевіч. Яго дапоўніў дырэктар ААТ “Даватарскі” Сяргей Валянцінавіч Струй (сіламі гэтай гаспадаркі ўзводзіцца названы аб’ект). Міністр спорту і турызму Алег Леанідавіч Качан адзначыў, што падобныя аб’екты неабходны для зручнасці праязджаючых. Тым больш, што ён знаходзіцца на ажыўленай трасе.
Аляксандр БАРЫЛА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *