Першыя замаразкі прыспешваюць

Сельское хозяйство

970

У раёне пяць сельгаспрадпрыемстваў завяршылі ўборку кукурузы на зялёную масу. Гэта КУВСП «Гарадзец», ААТ «Даватарскі», «Ельня-Агра”, «Васюкі” і “Агратэхсэрвіс”. Набліжаюцца да заканчэння ўборкі «каралевы палёў» КУВСП імя Маркава, “Княж” і “Буеўшчына”. У сярэднім кукуруза ў гаспадарках займала плошчу 294 гектары. Найменш яе было пасеяна ў ААТ «Васюкі» — 84 гектары, найбольш у ААТ «Жвіранка» — 605 гектараў. Па стане на 15 кастрычніка ў дадзеным сельгаспрадпрыемстве кукурузу ўбралі з плошчы 430 гектараў і нарыхтавалі яе з улікам выкарыстання на корм 6845 тон. Замаразкі, якія пачаліся амаль з першых кастрычніцкіх дзён, прыспешваюць вяскоўцаў, як мага хутчэй убраць з палёў гэту кармавую культуру, пакуль яна поўнасцю не страціла свае каштоўныя, пажыўныя ўласцівасці. Сяргей РАЙЧОНАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *