Свет мацярынства

Актуальное

IMG_6262

14 кастрычніка у Беларусі, як і ў многіх іншых  краінах свету, адзначаўся Дзень маці – асаблівае і  ні з чым не параўнальнае свята.  Бо з самага дзяцінства і да апошніх дзён у памяці кожнага з нас назаўсёды застанецца адзіны і  непаўторны вобраз сваёй маці, якая заўсёды зразумее, прабачыць, і будзе самааддана любіць усё жыццё.

Свята, прысвечанае Дню маці, адбылося  і ў аддзяленні дзённага прабывання для інвалідаў. На мерапрыемства былі запрошаны маці і бабулі,  якія штодзённа дапамагаюць сваім дзецям і ўнукам пераадольваць цяжкасці, паспяхова вырашаюць многія іх праблемы, вучаць іх жыць у грамадстве і атрымліваць радасць ад свайго жыцця.

У час святочнай праграмы “Свет мацярынства”, дзеці павіншавалі сваіх  матуль, уручылі ім падарункі, зробленыя   сваімі рукамі, прадэманстравалі  невялікі канцэрт. На сцэне для сваіх родных  ў гэты дзень выступілі Вольга Клакоўская і Вольга Чарнавец, Сяргей Кожух і Сяргей Аўсюкевіч, Мікіта Крыўка, Надзея Мілянцей і Наталля Шыдлоўская. Свята, якое падарыла ўсім прысутным многа радасці, арганізавалі і правялі загадчыца аддзялення дзённага прабывання для інвалідаў Таццяна Мар’янаўна Клімза і Анна Пятроўна Другакова – на мерапрыемстве яна выступіла ў якасці музычнага кіраўніка.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *