Як па заказу стаіць цудоўная восень. Сапраўдны гаспадар даводзіць да ладу ўсё тое, што ў першую чаргу неабходна зрабіць. Да першых замаразкаў трэба ўбраць кукурузу. Гэта паўднёвая культура вельмі

адчувальная нават на невялікія марозы і адразу траціць свае пажыўныя якасці. А сёлета яна вырасла паўсюдна высокая, нават пачаткі паспелі. Чула, што калі з’есці адвараны пачатак кукурузы, папоўніцца арганізм запасам золата, які патрэбен чалавеку. А для жывёлы — гэта карысны корм. Настолькі сакавіты сілас, што абавязкова трэба дабаўляць саломы, іначай моцна спрасуецца.
Як працягваецца нарыхтоўка кармоў у ААТ “Княж”? З такой мэтай наведалі гаспадарку. Ва ўрочашчы Цярэшкі расла кукуруза на плошчы 90 гектараў. На здрабненні зялёнай масы на кормаўборачным комплексе “Палессе” задзейнічан Сяргей Хаданёнак. Адзін за адным пад’язджаюць трактарныя прычэпы, каб ішоў няспынны цыкл — яны напаўняюцца зялёнай масай. А адвозяць яе да жывёлагадоўчага комплекса ў Германавічы Юрый Мятла, Юрый Дзехцяронак і Юрый

Цітовіч, а таксама прыкамандзіраваны з Наваполацка Уладзімір Савіцкі. На трамбоўцы, дзе закладваецца маса, працуе Мар’ян Шульга.
На 9 верасня з 350 гектараў убрана 138. З гэтай плошчы назапашана 4168 тон зялёнай масы. На ўмоўную галаву жывёлы назапашана ўсяго травяністых кармоў па 16,51 цэнтнера кармавых адзінак. Гэта невялікі паказчык, аднак ёсць усе падставы яго павялічыць. Сёлета трэба быць з кармамі, зямля ўрадзіла на кармавыя культуры.
Кацярына СОСНА

