З лесу з поўнымі вёдрамі грыбоў. Фотазамалёўка

Актуальное

грыбнікі Леаніла Аляксандраўна Ермаловіч, Юрый Уладзіслававіч Ляскоўскі і Леаніла Ігнацьеўна Скукоўская

Восенню так і вабіць у сваё гаспадарства грыбнікоў лес. Бясспрэчна, мала што можа параўнацца па прыгажосці з пафарбаваным у розныя стракатыя колеры восеньскім лесам. А якое ў ім смачнае паветра, а якая сцішанасць і заспакоенасць. Тут не толькі душою адпачнеш, але сумясціш прыемнае з карысным: калі не будзеш ленавацца і праявіш спрыт у лясных пошуках, то яшчэ і кошык грыбоў назбіраеш сабе на стол. Не дзіва, што збіранне грыбоў — адзін з самых любімых заняткаў усіх беларусаў. Не выключэнне з іх ліку і шаркаўчане Леаніла Аляксандраўна Ермаловіч, Юрый Уладзіслававіч Ляскоўскі і Леаніла Ігнацьеўна Скукоўская, якія адным кастрычніцкім днём адправіліся ў паляванне па грыбы. Назбіралі сабе па вядзёрку апенек, на якія багаты ў гэты час лес, а напрыканцы яшчэ і маладыя падасінавікі трапіліся. Так што з поўным правам паляванне можна назваць удалым.
Андрэй БУРЭЦ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *